Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бойка на мітынгу ў Данецку. Двое забітых


Абладміністрацыя ў Данецку

Абладміністрацыя ў Данецку

Пра гэта са спасылкай на дэпартамэнт аховы здароўя Данецкай аблдзяржадміністрацыі паведамляе УНІАН. Інтэрфакс-Украіна ўдакладняе лічбу ахвяр – 2 чалавекі.

У чацьвер у Данецку з 18:00 да 19.00 праходзіў мітынг у падтрымку цэласнасьці Ўкраіны. Людзі самаарганізаваліся ў сацыяльных сетках і выйшлі на вуліцу, каб выказаць свой пратэст супраць агрэсіўнай палітыкі кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі і праяваў сэпаратызму ва Ўкраіне.

«Паводле зьвестак мэдыкаў на 21 гадзіну, у выніку сутыкненьняў паміж удзельнікамі двух мітынгаў на плошчы Леніна ў Данецку, загінуў адзін чалавек. Яшчэ каля 10 чалавек дастаўленыя ў лячэбна-прафіляктычныя ўстановы гораду. Зьвесткі аб колькасьці пацярпелых ўдакладняюцца», – гаворыцца ў паведамленьні.

Сьведка падзеяў фотакарэспандэнт Сяргей Грыц напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«10 хвілін назад гэтыя людзі стаялі на плошчы і сьпявалі гімн Украіны, а недалёка з плякатамі «Пуцін, выратуй нас» стаялі тыя, хто лічыць сябе гаспадарамі Данбасу, і кідалі ў тых, што сьпяваюць, камяні, бутэлькі, яйкі, пэтарды, кефір, шары з фарбай. Потым яны прарвалі кволае ачапленьне гультаяватай міліцыі і акружылі тых, што ўжо не сьпяваюць. Адзін забіты, шмат параненых. Такі Данецк».

«Навіны Данбасу» вялі трансьляцыю мітынгу, запісы даступныя ніжэй:
XS
SM
MD
LG