Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падтрымала адпраўку місіі АБСЭ ва Ўкраіну


Расейская дэлегацыя ў АБСЭ падтрымала ідэю хуткага зацьвярджэньня і разьмяшчэньня доўгатэрміновай назіральнай місіі ва Ўкраіне.

Аднак канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае, і дэталі місіі, у тым ліку яе геаграфічны ахоп, пакуль прапрацоўваюцца.

Старшыня рады АБСЭ Томас Грэмінгер паведаміў, што Расея выступае за арганізацыю агульнанацыянальнай місіі, якая ў тым ліку будзе сачыць за сытуацыяй у Крыме.

Ідэя доўгатэрміновай місіі АБСЭ ва Ўкраіне знайшла шырокую падтрымку ў заходніх лідэраў, аднак да гэтага часу Расея не выказвала сваёй падтрымкі падобнага праекту.
XS
SM
MD
LG