Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рыхтуюць «шэраг крокаў» у выпадку правядзеньня рэфэрэндуму ў Крыме


Дзяржсакратар Джон Кэры папярэдзіў, што ЗША і Эўропа распачнуць шэраг крокаў у дачыненьні да Расеі ўжо ў наступны панядзелак у выпадку правядзеньня рэфэрэндуму аб статусе Крыму.

Кэры адзначыў, што калі рэфэрэндум адбудзецца, ён не сумняваецца ў яго выніках. Пытаньне ў тым, ці зможа Расея знайсьці спосаб весьці перамовы з кантактнай групай і Украінай пасьля гэтага, сказаў дзяржсакратар.

Раней сьпікер палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Джон Бэйнэр заклікаў прыняць закон, які прадугледжвае гарантыі пад крэдыт Украіне ў мільярд даляраў.
XS
SM
MD
LG