Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сакавіка: адкрыцьцё кнігарні «Галіяфы», эўрапейскі дзень спажыўца


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і выдавецтва «Галіяфы» запрашаюць на адкрыцьцё новай літаратурнай плятформы — кнігарні «Галіяфы» (вул. Валгаградская, 6). Падчас адкрыцьця будуць прэзэнтаваныя дзьве новыя кнігі — Адама Глобуса «Партрэты» і Юрыя Станкевіча «Брамнік заўжды самотны». Пачатак у 19.00.

Менск. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15) адбудзецца прэзэнтацыя выданьня «Галантнае стагодьздзе» ў гербах гарадоў Беларусі: Гісторыка-геральдычнае дасьледаваньне«. Аўтар кнігі — беларускі гісторык і геральдыст, доктар гістарычных навук, прафэсар З.Расадзін. Пачатак а 15.00

Менск. У Нацыянальным мастацкім музэі адбудзецца ўрачыстая прэзэнтацыя паштовай маркі і канвэрта першага дня «Слуцкія паясы». Удзельнічае фальклёрны ансамбаль «Тутэйшая шляхта». Пачатак а 16.00

Менск. Да 18 сакавіка Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа», мэдыя-праект «пАРТызан» пры падтрымцы галерэі сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляюць лекцыйнай дыскусійны праект «Супольнасьці ў Беларусі: межы, давер, салідарнасьць». Месца правядзеньня — галерэя сучаснага мастацтва «Ў». Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Эўрапейскі дзень спажыўца

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску Магдэбурскае права

1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае

1644 — памёр Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі

1879 — нарадзіўся Альбэрт Эйнштэйн, фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі рэлятыўнасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1921 году

1883 — памёр Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст

1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне

1931 — нарадзіўся Павел Дубашынскі, беларускі актор

1931 — нарадзіўся Павел Місько, беларускі пісьменьнік

1943 — памёр Васіль Захарка, палітычны дзеяч і публіцыст, з 1928 па
1943 год прэзыдэнт Рады БНР

1957 — нарадзіўся Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы

1990 — Міхаіл Гарбачоў на Зьезьдзе народных дэпутатаў абраны прэзыдэнтам СССР

1990 — з Канстытуцыі СССР выключаны артыкул шосты аб кіруючай ролі камуністычнай партыі.

1992 — пачатак баявых дзеяньняў Малдовы ў Прыднястроўі

2000 — Папа Рымскі Ян Павал ІІ зрабіў беспрэцэдэнтны крок. Ён папрасіў прабачэньня ў Госпада Бога і вернікаў за ўсе грахі і памылкі, якія каталіцкая царква ўчыніла за 2 тысячы гадоў.

2004 — Уладзімер Пуцін другі раз абраны прэзыдэнтам Расеі

2006 — памёр Ленарт-Георг Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, прэзыдэнт Эстоніі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Ня трэба прасіць у Бога больш за тое, што можаш зрабіць сам.

Ян Павал ІІ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG