Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак сьціпла адзначае гадавіну пантыфікату


Папа рымскі Францішак адзначае першую гадавіну абраньня на Сьвяты пасад. Ён на тыдзень сышоў у сваю рэзыдэнцыю Кастэль Гандольфа, непадалёк ад Рыму, дзе правядзе час у развагах і малітве.

Папа Францішак — першы выхадзец з Лацінскай Амэрыкі і першы езуіт, які ўзначаліў каталіцкую царкву.

З часу яго абраньня прыкметна вырасла колькасьць паломнікаў, якія прыбываюць у Рым. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі ў Італіі, Францішак — самы папулярны сярод пантыфікаў найноўшага часу.

Папа таксама папулярны ў сацыяльных сетках. У яго акаўнта ў Twitter — 11 мільёнаў падпісчыкаў.

Аднак, як перадае ВВС, папа Францішак адрозьніваецца ад сваіх папярэднікаў у асноўным толькі стылем.

Яго папулярнасьць застаецца высокай, нягледзячы на апублікаваны нядаўна даклад ААН, у якім каталіцкая царква абвінавачваецца ў сыстэматычных спробах схаваць злачынствы сьвятароў, якія разбэшчваюць дзяцей.

Сам папа Францішак выступае супраць культу сваёй асобы. У інтэрвію газэце Corriere dells Sera ён сказаў , што «паказваць папу рымскага як супэрмэна, як зорку — гэта абразьліва». 77-гадовы Францішак прызначыў новых дарадцаў, якія павінны дапамагчы яму кіраваць царквой. Ён таксама плянуе правесьці радыкальныя рэформы фінансаў Ватыкану і істотна памяняць працу замяшанага ў скандалы Банка Ватыкану.

Гадавіна знаходжаньня папы Францішка на чале каталіцкай царквы ніяк не адзначаецца ў Ватыкане. Аглядальнікі лічаць, што гэта зьвязана з тым, што цяперашні пантыфік ня любіць пышных цырымоній.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG