Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск: суд над Віталем Гуляком адбудзецца 14 сакавіка


Віталь Гуляк, архіўнае фота

Віталь Гуляк, архіўнае фота

На грамадзкага актывіста Віталя Гуляка ў Ваўкавыскім РАУС складзены пратакол паводле якога яго вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.

Сёньня Віталь Гуляк сам-адзін выйшаў у сквэр Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Ваўкавыску з украінскім сьцягам. Ён стаў побач з усталяванай як помнік баявой машынай дэсанту і на сабе трымаў плякат: «Не вайне! Пуцін вон».

Гуляк: «Я прастаяў ня болей за хвілін 15, і да мяне падышлі міліцыянты, прадставіліся і папярэдзілі, што я парушаю заканадаўства. Потым даставілі ў пастарунак і склалі пратакол. Суд адбудзецца заўтра а 10-й гадзіне».

Паводле Гуляка, некалькі мінакоў усё ж зрэагавалі на ягоны пікет: імкнуліся яго абразіць. Віталь Гуляк двойчы прасіў дазволу ў Ваўкавыскім райвыканкаме на правядзеньне пікету супраць вайны ва Ўкраіне, але яму двойчы адмаўлялі, спасылаючыся на няправільна запоўненую заяўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG