Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне абваліла акцыі «Гербалайфа»


Амэрыканская кампанія «Гербалайф» паведаміла, што Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне яе дзейнасьці. Гэтая навіна адразу прывяла да падзеньня акцыяй кампаніі на біржы больш чым на 15%.

Інвэстар-мільярдэр Уільям Акман ужо на працягу некалькіх месяцаў заклікаў рэгулятараў расьсьледаваць мадэль разьмеркаваньня «Гербалайфам» прыбытку. Акман назваў кампанію «фінансавай пірамідай», у якой «Гербалайф» робіць вялікую частку сваіх грошай за кошт прыцягненьня новых дыстрыб’ютараў, а не за кошт продажу прадукцыі рэальным кліентам.

Кампанія «Гербалайф», якая адмаўляе абвінавачаньні ў працы паводле схемы піраміды, заявіла, што «будзе цалкам супрацоўнічаць з Фэдэральнай гандлёвай камісіяй ЗША».

«Гербалайф вітае гэты запыт, улічваючы велізарную колькасьць дэзінфармацыі на рынку,» — гаворыцца ў заяве кампаніі. «Мы ўпэўненыя, што „Гербалайф“ дзейнічае ў адпаведнасьці з усімі законамі і правіламі.»

Уладальнік хэдж-фонду памерам 12 мільярдаў даляраў Акман у 2012 годзе ўклаў у акцыі «Гербалайфу» 1 мільярд 160 мільёнаў даляраў. Цяпер ён спрабуе дамагчыся закрыцьця кампаніі, паколькі яна скажае інфармацыю аб продажах і прадае свой прадукт па завышаных цэнах, піша сёньня «Financial Post».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG