Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаная Нацыянальная гвардыя Ўкраіны


За адпаведны закон сёньня прагаласавала 262 з 330 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сэсійнай зале падчас паседжаньня Вярхоўнай Рады.

У адпаведнасьці з законам, унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў ператвараюцца ў Нацыянальную гвардыю Ўкраіны — вайсковае фарміраваньне з праваахоўнымі функцыямі, якое будзе ўваходзіць у сыстэму МУС Украіны. Мяркуецца, што ўжо ў пятніцу будуць разгортваюцца першыя трэніровачныя лягеры мабілізацыйнага рэзэрву Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

Учора пра неабходнасьць стварэньня Нацыянальнай гвардыі напісаў міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook:

«Для выкананьня задач па абароне жыцьця і ахове правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадзтва і дзяржавы ад злачынных замахаў, для ўдзелу ў забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі і абароне дзяржаўнай мяжы, а таксама для вядзеньня ваенных (баявых) дзеяньняў у выпадку ўзброенага канфлікту або пагрозы нападу на тэрыторыю Ўкраіны паўстала неабходнасьць стварэньня ваеннага фармаваньня з праваахоўнымі функцыямі — Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны».

У ваенкаматах Украіны ініцыятыўна заявілі аб жаданьні быць мабілізаванымі каля пяцідзесяці тысяч чалавек.

"Стварэньне Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны — вельмі важны крок для краіны сёньня як адказ на спробы звонку дэстабілізаваць сытуацыю. Гэта ня толькі новая структура, новыя задачы і мабілізацыя людзей. Гэта яшчэ і мабілізацыя духу!",— напісаў Авакаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG