Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта карэспандэнту Свабоды заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Польскае агенцтва ўнутранай бясьпекі ABW затрымала двух беларусаў, якія працуюць на карысьць Расеі — іх падазраюць у шпіянажы, паведаміла Gazeta Wyborcza. Мэтай шпіёнаў былі аб’екты польскай арміі ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Ўкраіне.

«Беларуская амбасада ў Варшаве ня мае афіцыйнай інфармацыі, якая тычыцца гэтых паведамленьняў польскіх СМІ. Беларускі бок па ўсіх каналах, якія мае, будзе гэтую інфармацыю правяраць і ўдакладняць», — сказаў Дзьмітры Мірончык.
XS
SM
MD
LG