Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама сустрэўся зь Яцанюком і абяцаў падтрымаць Украіну ў канфлікце з Расеяй


Яцанюк паціскае руку Бараку Абаму

Яцанюк паціскае руку Бараку Абаму

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што, накіраваўшы сваіх вайскоўцаў у Крым, Расея парушыла міжнароднае права і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Прэзыдэнт выступіў з гэтай заявай падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком, якая адбылася ў сераду ў Белым доме.

Паводле Барака Абамы, калі Расея ня спыніць сваю ваенную прысутнасьць у Крыме і далучыць гэтую тэрыторыю, Злучаныя Штаты і іх саюзнікі будуць вымушаныя дамагацца, каб яна заплаціла за гэта пэўную цану. Пра гэта паведамляе вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабода.

Адначасова з гэтым, прэзыдэнт Злучаных Штатаў выказаў надзею на тое, што дыпляматычныя намаганьні могуць прывесьці да таго, што пытаньне аб правядзеньні ў Крыме вызначанага на 16 сакавіка рэфэрэндуму аб будучыні гэтай тэрыторыі, будзе пераасэнсаваны. Аднак, калі рэфэрэндум усё ж адбудзецца, Злучаныя Штаты не прызнаюць яго вынікаў, сказаў прэзыдэнт.

)


Паводле Барака Абамы, у прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ёсьць выбар, ён можа пайсьці па іншым шляху ў дачыненьні да сытуацыі ў Крыме. «Але калі ён гэты выбар ня зробіць, то я ўпэўнены, што міжнародная супольнасьць будзе цьвёрда стаяць на баку ўкраінскага ўраду», — заявіў прэзыдэнт ЗША.

У сваю чаргу Арсень Яцанюк сказаў, што Расея зьдзейсьніла недапушчальную інтэрвэнцыю ў сувэрэнную і незалежную дзяржаву. Ён падзякаваў Злучаным Штатам за аказаную імі Украіне падтрымку і выказаў упэўненасьць, што новы ўкраінскі ўрад зможа ажыцьцявіць рэальныя пераўтварэньні. Аднак для гэтага, паводле Яцанюка, неабходна спыніць расейскіх вайскоўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG