Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нашы ў Ляйпцыгу


13–16 сакавіка ў нямецкім Ляйпцыгу праходзіць адна з самых вялікіх і важных для Эўропы кніжных выставаў. Ужо другі год запар на выставе дзейнічае беларускі стэнд.

Мэта стэнда — прадставіць найноўшую інфармацыю пра Беларусь і яе культурныя набыткі, а таксама зацікавіць замежных выдаўцоў і кнігароў новымі імёнамі беларускай літаратуры.

У працы стэнда бяруць удзел сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, «Літаратурнага Дому «Логвінаў» і моладзевага інтэрнэт-часопісу 34mag.net. На стэндзе прэзэнтуюць англамоўны каталёг «Books from Belarus/Кнігі зь Беларусі».

Акрамя таго, на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы ў межах беларуска-польска-ўкраінскай праграмы «Транзіт» адбываюцца выступы беларускіх літаратараў, гісторыкаў і фотамастакоў. На розных пляцоўках ад чацьвярга да суботы выступаюць гісторык Уладзімер Ляхоўскі, фотамастакі Андрэй Лянкевіч і Аляксандра Салдатава, перакладчыцы Вера Дзядок і Ірына Герасімовіч, літаратары Марыя Мартысевіч, Вера Бурлак, Артур Клінаў, Ян Максімюк.

Асьвятляюць працу кірмашу на нашых старонках і хвалях Ян Максімюк і Сяргей Шупа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG