Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 сакавіка: гадавіна абраньня Папы, адкрыцьцё беларускага стэнда на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы


VATICAN -- Pope Francis salutes a young girl as he arrives for his weekly general audience at St Peter's square on 24Apr2013 at the Vatican.

VATICAN -- Pope Francis salutes a young girl as he arrives for his weekly general audience at St Peter's square on 24Apr2013 at the Vatican.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Тэма «Як зьменшыць расходы беларусаў на шэнгенскія візы» заяўленая на круглым стале, які адбудзецца ў канферэнц-залі гатэлю «Вікторыя» ў Менску. Арганізатары, праўда, абмяжоўваюцца абмеркаваньнем ролі візавых пасярэднікаў, а ня роляй беларускай дзяржавы. Пачатак а 16-й.

У Нацыянальным прэс-цэнтры будуць абмяркоўваць сытуацыю з паводкай і ўдзел вучоных-аргарнікаў у падрыхтоўцы да сяўбы.

У Вялікай зале Белдзяржфілярмоніі а 19-й канцэрт з цыклю «Шэдэўры сусьветнага арганнага мастацтва».

У клюбе Re:Public фэстываль IN ROCK WE TRUST.
У Ляйпцыгу адкрыецца штогадовы міжнародны кніжны кірмаш, дзе будзе і беларускі стэнд. У працы кірмашу возьмуць удзел сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, «Літаратурнага Дому «Логвінаў» і моладзевага інтэрнэт-часопіуа 34mag.net. У дыскусіі на форуме возьме ўдзел і супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода Ян Максімюк.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1881 — Расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнаціям Грынявіцкім.

1934— у Менску адкрылі ЦЭЦ-2.

1938 — Расейская мова уведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

1942 —пачаў выдавацца сатырычны лісток «Партызанская дубінка».

1989 — Была вынайдзена сусьветная павуціна (World Wide Web, WWW), больш вядомая як інтэрнэт. Вынаходнікам Інтэрнэту лічыцца ангельскі навуковец Цім Бернерс-Лі і яго калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядзерных дасьледаваньнях. Яны перадалі кіраўніцтву Рады дакумэнт, азагалоўлены «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы WWW.

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

2007 — у Менску адкрылася пасольства Вэнэсуэлы.

2013 —у Ватыкане абраны 266-ы Папа ў гісторыі — Францішак.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1954 — Сяргей Сідорскі, шосты прэм’ер-міністар Беларусі (2003-2010)

1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнаўца, паэт, празаік, крытык

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1943 — Васіль Захарка, грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1928–1943). Пахаваны ў Празе.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Скажу вам адну ісьціну: я ўпэўнены, што калі кожны з нас вырашыць пазьбягаць плётак, то ў выніку мы станем сьвятымі.»

Папа Рымскі Францішак І
XS
SM
MD
LG