Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта прэзыдэнт РФ заявіў народнаму дэпутату Ўкраіны, былому кіраўніку Мэджлісу крымскіх татараў Мустафу Джамілеву.

Як паведамляе УНІАН, размова паміж імі адбылася па тэлефоне.

«Я сказаў Пуціну, што самым важным зьяўляецца пытаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці нашай краіны, таму што яе парушэньне будзе парушэньнем той дамоўленасьці, якая падпісаная краінамі-гарантамі — ЗША, Вялікай Брытаніяй і Расеяй — у 1994 годзе ў абмен на нашу адмову ад ядзернай зброі, — патлумачыў Джамілеў. — Казаў яму, што калі гэта будзе парушана, пра магчымыя наступствы, у тым ліку, што такога кшталту дамоўленасьцям ніхто давяраць ня будзе, і будзе імкненьне кожнай краіны, у якой ёсьць фінансавыя магчымасьці, абзавесьціся сваёй ядзернай зброяй, і Украіна ня будзе выключэньнем. На гэтую тэму — тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны — Пуцін закрануў такое пытаньне, што самаабвяшчэньне незалежнай Украіны не зусім адпавядала савецкім нормам, якія прадугледжваюць працэдуру выхаду са складу СССР. Вось такая пазыцыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG