Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў украінскія падзеі на паседжаньні Савету бясьпекі па папярэдніх выніках першага этапу праверкі баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл РБ. Словы прэзыдэнта цытуе БЕЛТА.

Аляксандар Лукашэнка: «Карыстаючыся нагодай, хацеў бы сказаць наконт нейкіх укідаў, якімі нас стараюцца трохі падзапалохаць, што вось, Лукашэнка баіцца Майдану, апошнім часам калі і кажа, то пра тое, якія ўрокі трэба вынесьці з украінскіх падзеяў.

Я не хаваю. І дурны б быў той кіраўнік, які не спрабуе вынесьці ўрокі зь некаторых падзеяў. Але я каторы раз хачу сказаць: у Менску Майдану ня будзе, тут няма для Майдану месца. Вось і ўвесь наш страх. Мы нічога не баімся. Абсалютна. Тым больш я».

«У нас няма фундамэнтальных, канцэптуальных, галоўных прычынаў для падобных рэвалюцыяў. А галоўную прычыну мы ўсе ведаем, я ўжо пра яе казаў, — гэта страшны развал эканомікі, карупцыя, якая прывяла да развалу ўлады. Усё навідавоку для таго, каб адбылася рэвалюцыя. Карані трэба шукаць менавіта ў гэтым».

«Мы такога не дапусьцім. Гэта нашая найвялікшая заваёва».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG