Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля публікацыі пра «Правы сэктар» зьнялі рэдактара Lenta.ru


Галіна Цімчанка

Галіна Цімчанка

Галіна Цімчанка, якая ўзначальвала рэсурс з 1999 году, больш ня будзе выконваць свае абавязкі. Такое рашэньне прыняў уладальнік аб’яднанай кампаніі «Афіша-Рамблер-SUP» Аляксандар Мамут.

12 сакавіка стала вядома, што выданьне атрымала папярэджаньне ад Раскамнагляду за публікацыю інтэрвію з прадстаўнікамі ўкраінскай арганізацыі «Правы сэктар».

Пад кіраўніцтвам Галіны Цімчанкі Lenta.ru займала нэўтральную пазыцыю ў асьвятленьні ўкраінскіх падзеяў.

Новым галоўным рэдактарам стаў Аляксей Гараслаўскі.
XS
SM
MD
LG