Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоля Лябедзьку аштрафавалі бяз малага на 4 мільёны


Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Суд Цэнтральнага раёну Менску зьвінаваціў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку ў парушэньні артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў і пакараў штрафам 30 базавых велічыняў (3 мільёны 900 тысяч рублёў).

Падставай для гэтага стаўся ўдзел кіраўніка АГП у перадвыбарчым пікеце 2 сакавіка каля Камароўскага рынку ў Менску.

Арганізаваў перадвыбарчы пікет сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты гарсавету Артур Фінкевіч. У судзе ён заявіў, што напярэдадні паведаміў пра акцыю ў гарадзкую выбарчую камісію, як таго і патрабуе выбарчае заканадаўства, што і было зафіксавана адпаведным чынам.

Як заявіў Свабодзе Анатоль Лябедзька, гэтае рашэньне ён будзе абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі.
XS
SM
MD
LG