Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз умацоўвае беларуска-ўкраінскую мяжу


Цана праекту — 5 мільёнаў эўра. Грошы атрымаюць памежныя службы Беларусі і Ўкраіны.

У красавіку-траўні 2014 года пачнецца другі этап праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі Эўразьвязу «Павышэньне эфэктыўнасьці аховы зялёнай і воднай дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай».

Мэта другой часткі праекту — умацаваньне бясьпекі беларуска-ўкраінскай мяжы з двух бакоў на цэнтральнай і заходняй яе частках, у прыватнасьці на сухапутных і рачных участках.

На сродкі Эўразьвязу будуць набытыя тэхніка і абсталяваньне для аховы мяжы: катэры, пазадарожнікі, цеплавізары, перадае БелаПАН.

Першы этап праекту адбываўся з красавіка 2012-га па сакавік 2014-га. Бюджэт складаў прыкладна 765 000 эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG