Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя не прызнае незалежнасьць Крыму


Улады Францыі не прызнаюць рашэньне Вярхоўнай рады Крыму аб «абвяшчэньні незалежнасьці».

Францыя назвала такое рашэньне абсалютна нелегітымным і, што супярэчыць ўкраінскаму і міжнароднаму праву, паведамляе ТСН.

«Гэта рашэньне абсалютна нелегітымнае — гэтак жа, як і рашэньне правесьці рэфэрэндум 16 сакавіка. Яно супярэчыць ўкраінскай канстытуцыі і міжнароднаму праву», — сказаў журналістам прадстаўнік французскага МЗС.

Таксама там лічаць, што адзінае законнае галасаваньне ва Ўкраіне — гэта прэзыдэнцкія выбары, прызначаныя на 25 траўня, дадае ЎНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG