Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода пакажа цырымонію ўручэньня прэміі «Дэбют»


12 сакавіка ў Менску ўручаць літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Глядзіце жывую відэатрансьляцыю на сайце Радыё Свабода. Пачатак трансьляцыі — а 19-й гадзіне.

Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў.

Шорт-ліст прэміі «Дэбют—2014»



Проза:
  • Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электроннае выданьне]
  • Зьміцер Дашкевіч. Чарвяк
  • Кацярына Оаро. Сарочае радыё


Паэзія:
  • Кірыла Анохін. Асьцярожна, дрэвы зачыняюцца
  • Уладзь Лянкевіч. 70% вады
  • Віялета Пачкоўская. Арэхападзеньне


Пераклад:
  • Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцьця. Ільма Ракуза. Перакрэсьліць усё
  • Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея
  • Сярж Мядзьведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб


Ад 2010 году штогод на прэмію прэтэндуюць маладыя літаратары і перакладчыкі, якія цягам году выдалі напісаную па-беларуску дэбютную кнігу. Узроставыя абмежаваньні для аўтараў, якія бяруць удзел, — 35 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG