Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнікі міністраў замежных справаў краінаў СНД адмовіліся сустракацца ў Кіеве


Сустрэча прадстаўнікоў МЗС краінаў СНД адбудзецца 14 сакавіка ў Менску. Раней правядзеньне сустрэчы плянавалі на 12 сакавіка ў Кіеве.

Аднак большасьць удзельнікаў заявілі пра немагчымасьць яе правядзеньне ва ўкраінскай сталіцы.

«Па выніках працяглага абмеркаваньня прынятае рашэньне падтрымаць прапанову пра правядзеньне 14 сакавіка бягучага году ў Менску сустрэчы на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных спраў дзяржаваў-удзельніц СНД для абмеркаваньня сытуацыі, якая склалася ва Ўкраіне», — цытуе словы прэс-службы Выканкаму СНД. ИТАР-ТАСС.
XS
SM
MD
LG