Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве завочна арыштаваў кіраўніка ўкраінскага «Правага сэктару»


Дзьмітры Яраш
Дзьмітры Яраш

Басманны суд Масквы задаволіў хадайніцтва Сьледчага камітэту Расеі пра завочны арышт Дзьмітрыя Яраша, лідэра ўкраінскай арганізацыі «Правы сэктар».

Яраша вінавацяць у закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці на тэрыторыі Расеі. Пад заклікамі суд меў на ўвазе зварот лідэра Дзьмітрыя Яраша да актывіста чачэнскага супраціву Доку Ўмарава, які зьявіўся на старонцы «Правага сэктару» Вконтакте неўзабаве пасьля пачатку расейскай інтэрвэнцыі ў Крым.

Пазьней паведамленьне было выдалена, а прадстаўнік арганізацыі заявіў, што заклік зьявіўся пасьля таго, як быў узламаны акаўнт аднаго з адміністратараў старонкі, нагадвае ЎНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG