Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым увойдзе ў склад Расеі ў якасьці рэспублікі да канца сакавіка — СМІ


Білборд пра рэфэрэндум у Крыме
Білборд пра рэфэрэндум у Крыме
Негалоснае рашэньне аб далучэньні Крыму да Расеі ўжо прынята на самым высокім узроўні ў Крамлі.

Пра гэта піша расейскае выданьне «Газета.Ru» са спасылкай на свае крыніцы.

«Крым, хутчэй за ўсё, будзе прыняты ў склад РФ у якасьці рэспублікі, у якой будуць выкарыстоўваць дзьве афіцыйныя мовы: расейскя і крымска-татарская», — піша выданьне.

Аб тэрміне, на працягу якога Масква можа афіцыйна прыняць рашэньне аб уваходжаньні Крыму ў склад Расеі, меркаваньні крыніцаў разыходзяцца.

Некаторыя сьцьвярджаюць, што такіх тэрмінаў ня вызначана. У той жа час суразмоўца выданьня, блізкі да адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, паведаміў, што пастаўлена задача вырашыць гэтае пытаньне да канца сакавіка.

Падставай для такога далучэньня стане расейска-крымская міждзяржаўная дамова.

Суразмоўцы выданьня таксама выключаюць сцэнар Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, паколькі ў Крыме знаходзіцца расейскі Чарнаморскі флёт.

Як паведамляў УНІАН, Рада Крыму прыняла «дэклярацыю аб незалежнасьці».

За зацьвярджэньне «дэклярацыі» нібыта прагаласавалі 78 дэпутатаў Вярхоўнай Рады Крыму.

У прыватнасьці , Рада Крыму спасылаецца на рашэньне міжнароднага суду ААН у дачыненьні да Косава ад 22 ліпеня 2010 года, які прызнаў, што аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці часткай дзяржавы не парушае якія-небудзь нормы міжнароднага права.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG