Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне, 12 сакавіка

Кангрэс ЗША асудзіў расейскую інтэрвэнцыю ва Ўкраіне. МЗС Украіны пратэстуе супраць прызнаньня Расеяй «незалежнасьці» Крыму. Крымскія татары будуць адкрыта байкатаваць рэфэрэндум

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
00:37 12.3.2014

Дзярждэпартамэнт ЗША: Пазыцыя Расеі не зьмянілася

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове зноў не прыйшлі да згоды, паведамілі ў Дзяржаўным дэпартамэнце.

Згодна з паведамленьнем, адказы, якія перадала Расея на прапановы ЗША па дыпляматычным выхадзе з крызісу вакол расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, сведчаць, што яе пазыцыі не зьмяніліся. Акрамя таго, Расея не ідзе на дээскаляцыю становішча, заявіла прэсавая сакратарка Дзярждэпартамэнту Джэн Псакі.
01:47 12.3.2014

МЗС Украіны пратэстуе супраць прызнаньня Расеяй «незалежнасьці» Крыму


"Рашэньне, прынятае Вярхоўнай Радай Аўтаномнай Рэспублікі Крым, зьяўляецца антыканстытуцыйным, незаконным і юрыдычна нядзейным", - гаворыцца ў паведамленьні.

"Гэты так званы "дакумэнт" парушае нацыянальнае заканадаўства Ўкраіны і палажэньні міжнародных дакумэнтаў, уключна з заявай Старшыні Рады Бясьпекі ААН ад 20 ліпеня 1993 года, якая, як вядома, была аднагалосна падтрымана ўсімі членамі РБ ААН, уключаючы Расейскую Фэдэрацыю", - гаворыцца ў заяве.
03:23 12.3.2014

Кангрэс ЗША асудзіў расейскую інтэрвэнцыю ва Ўкраіне


Палата прадстаўнікоў амэрыканскага Кангрэсу прыняла рэзалюцыю з асуджэньнем парушэньня сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны ўзброенымі сіламі Расейскай Фэдэрацыі.
04:59 12.3.2014

Крымскія татары будуць адкрыта байкатаваць рэфэрэндум


Крымскія татары будуць байкатаваць рэфэрэндум 16 сакавіка ў Крыме, нягледзячы на тое, што яго вынік ужо вядомы загадзя. Пра гэта ў праграме " Свабода слова" тэлеканалу ICTV заявіў старшыня Мэджлісу Рэфат Чубараў.
07:32 12.3.2014

РАШЭНЬНЕ ПРЫНЯТАЕ. КРЫМ УВОЙДЗЕ Ў СКЛАД РАСЕІ


Пішуць расейскія СМІ

Негалоснае рашэньне аб далучэньні Крыму да Расеі ўжо прынята на самым высокім узроўні ў Крамлі. Пра гэта піша расейскае выданьне «Газета. Ru» са спасылкай на свае крыніцы.

«Крым, хутчэй за ўсё, будзе прыняты ў склад РФ у якасьці рэспублікі, у якой будуць выкарыстоўваць дзьве афіцыйныя мовы: расейскя і крымска-татарская», — піша выданьне.

Аб тэрміне, на працягу якога Масква можа афіцыйна прыняць рашэньне аб уваходжаньні Крыму ў склад Расеі, меркаваньні крыніцаў разыходзяцца. Некаторыя сьцьвярджаюць, што такіх тэрмінаў ня вызначана. У той жа час суразмоўца выданьня, блізкі да адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, паведаміў, што пастаўлена задача вырашыць гэтае пытаньне да канца сакавіка. Падставай для такога далучэньня стане расейска-крымская міждзяржаўная дамова.
07:37 12.3.2014

Баярскі, Хазанаў, Табакоў ды іншыя зоркі заявілі аб падтрымцы Пуціну

Дзеячы культуры Расеі выступілі з калектыўнай заявай. Поўны тэкст дакумэнту апублікаваны на афіцыйным сайце расейскага Міністэрства культуры.


Чытайце тут
07:38 12.3.2014
Сярод расейскіх дзеячаў культуры, якія падтрымалі ўварваньне ў Крым, Сяргей Бязрукаў. Аднак у сваім фэйсбуку ён піша трошкі інакш:


09:58 12.3.2014

Улады Крыму закраваюць паветраную прастору над паўвыспай

09:59 12.3.2014

Лія Ахеджакава: Не магу здрадзіць Украіне


10:02 12.3.2014

Суд у Маскве завочна арыштаваў кіраўніка ўкраінскага «Правага сэктару»


10:58 12.3.2014

Намесьнікі міністраў замежных справаў краінаў СНД адмовіліся сустракацца ў Кіеве


Сустрэча прадстаўнікоў МЗС краінаў СНД адбудзецца 14 сакавіка ў Менску. Раней правядзеньне сустрэчы плянавалі на 12 сакавіка ў Кіеве.

Чытаць далей
10:58 12.3.2014

Крэмль плянуе вярнуць Януковіча ва ўладу — украінскія СМІ

Расея пачала выконваць плян па вяртаньні ва ўладу зрынутага прэзыдэнта Віктара Януковіча. Да такой высновы прыходзіць украінскі тэлеканал Espreso.tv

Чытаць далей
11:12 12.3.2014

Францыя не прызнае незалежнасьць Крыму

Улады Францыі не прызнаюць рашэньне Вярхоўнай рады Крыму аб «абвяшчэньні незалежнасьці».

Чытаць далей
16:05 12.3.2014

Украіна ня будзе ваяваць у Крыме

16:05 12.3.2014

Прэзыдэнт Літвы: калі паспрабуюць акупаваць — мы павінны страляць

16:06 12.3.2014

26 сутак арышту за салідарнасьць з Украінай

16:06 12.3.2014

У Херсонскай вобласьці затрымалі расейскіх выведнікаў

16:06 12.3.2014

За спасылку на Яраша Lenta.ru атрымала папярэджаньне

16:06 12.3.2014

Крымская авіябаза выкладае хроніку свайго змаганьня на сайт

16:06 12.3.2014

Лукашэнка кліча расейскія самалёты бараніцца ад вучэньняў НАТО

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG