Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прызнала дэклярацыю незалежнасьці Крыму


Расейскае Міністэрства замежных спраў заявіла, што дэклярацыя незалежнасьці Крыму, прынятая 11 сакавіка, адпавядае ўсім нормам міжнароднага права.

МЗС Расеі кажа, што ў дакумэнце ўтрымліваецца прававое абгрунтаваньне такога кроку са спасылкамі на Статут ААН і іншыя міжнародныя дакумэнты, а таксама на заключэньне Міжнароднага суду ААН у справе Косава ад 2010 году. Тады суд пацьвердзіў, што аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці часткай дзяржавы не супярэчыць міжнароднаму праву.

Таму МЗС лічыць рашэньне парлямэнту Крыму абсалютна законным.

Дэклярацыя прадугледжвае абвяшчэньне Крымскай аўтаноміі незалежнай сьвецкай шматнацыянальнай дзяржавай з рэспубліканскай формай кіраваньня ў выпадку, калі большасьць удзельнікаў рэфэрэндуму выкажацца за далучэньне да Расеі. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Крым на правах незалежнай дзяржавы зьвернецца да Расеі з просьбай прыняць яго ў свой склад.

У сваю чаргу ў Расеі ўжо падрыхтаваны законапраект, які дазваляе прымаць у склад тэрыторыі, якія належаць іншым краінам, на падставе рэфэрэндуму. Чакаецца, што Дзярждума пачне разгляд гэтага законапраекту 21 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG