Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нападнікі — кандыдату ў дэпутаты: «Ты што, хочаш вайну разьвязаць?! Валі ў Украіну!»


Пікет Зьмітра Карпенкі

Пікет Зьмітра Карпенкі

Невядомыя напалі на агітацыйны пікет, які ладзіў кандыдат на дэпутата гомельскага гарсавету, сябра АГП Дзьмітры Карпенка. Кандыдат трымаў плякат: «Кандыдат у дэпутаты Зьміцер Карпенка — супраць вайны, за Ўкраіну!»

Трое маладых людзей падышлі да пікетоўца, пачалі пагражаць кандыдату фізычнай расправай, мацюкаліся, вырвалі ў яго з рук плякат, называлі яго фашыстам.

«Ты што, хочаш вайну разьвязаць?! Майдан у нас зладзіць?! Валі ў Украіну!» — крычалі нападнікі.

Яны забралі плякат і зьехалі на аўтамабілі.

Карпенка балятуецца па Студэнцкай акрузе ў дэпутаты Гомельскага гарсавету.

Пікет ён праводзіў у дазволеным месцы — на пляцоўцы каля ДК «Фэстывальны», паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG