Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія замацоўвае межы з Расеяй


Урмас Паэт і Сяргей Лаўроў абменьваюцца дакумэнтамі ў Маскве 18 лютага.
Урмас Паэт і Сяргей Лаўроў абменьваюцца дакумэнтамі ў Маскве 18 лютага.

Парлямэнт Эстоніі падрыхтаваў законапраект аб ратыфікацыі эстонска -расейскіх дагавораў аб мяжы і разьмежаваньні марской прасторы ў Нараўскім і Фінскім заліве.

Як даведаўся карэспандэнт «Інтэрфаксу», падрыхтаваны ўрадам законапраект складаецца з адной фразы. «Мэтай дагавораў зьяўляецца вызначыць дзяржаўную мяжу паміж Эстонскай рэспублікай і Расейскай Федэрацыяй і абазначыць марскія акваторыі паміж названымі вышэй дзяржавамі», — адзначылі ў прэс-службе парлямэнту.

Гэта ўжо другая спроба заключыць дагаворы аб мяжы. Першы раз міністры замежных спраў Эстоніі і Расеі Урмас Паэт і Сяргей Лаўроў падпісалі дагаворы ў траўні 2005 году.

Аднак тады парлямэнт Эстоніі ў закон аб ратыфікацыі дагавораў дадаў прэамбулу аб дзеяньні Тартускага мірнага дагавору 1920 году. Паводле гэтай дамовы РСФСР першай прызнала дзяржаўную незалежнасьць Эстоніі, па ёй жа праходзіла і даваенная мяжа.

Цяпер расейскі бок разглядае Тартускую дамову толькі як гістарычны дакумэнт, які ня мае юрыдычнай сілы. Масква расцаніла рашэньне парлямэнту Эстоніі як спробу зарэзэрваваць на будучыню тэрытарыяльныя дамаганьні да Расеі і адклікала подпісы пад дамовамі.

Эстонска-расейскія кансультацыі па заключэньні новых дагавораў аб мяжы пачаліся ў канцы 2012 году, за сем месяцаў было праведзена тры туры. У 2013 годзе абодва бакі заявілі пра тое, што яны ўхвалілі дагаворы. 18 лютага ў Маскве Урмас Паэт і Сяргей Лаўроў падпісалі дагаворы. У іх былі дададзеныя два артыкулы: што бакі ня маюць тэрытарыяльных прэтэнзій адзін да аднаго і што дамовы тычацца толькі рашэньня памежных пытаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG