Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на 92-м месцы паводле ступені ўдзелу жанчын у палітыцы


Жанчыны кіруюць 9 з 152 краінаў сьвету, гэта 5,9% ад агульнай колькасьці кіраўнікоў дзяржаваў. 14,8% сьпікераў парлямэнтаў і палатаў парлямэнтаў ва ўсім сьвеце — жанчыны.

Міжпарлямэнцкі зьвяз і праграма «ААН-Жанчыны» апублікавалі дасьледаваньне пра ступень удзелу жанчын у палітычным жыцьці краінаў сьвету.

Нікарагуа займае першае месца ў рэйтынгу краінаў з найбольшай колькасьцю міністэрскіх пасадаў, якія займаюць жанчыны — 57,1% (8 з 14).

На апошнім, 97-м месцы — краіны, ва ўрадах якіх жанчын няма зусім:

  • Босьнія і Герцагавіна
  • Брунэй
  • Лібан
  • Пакістан
  • Сан-Марына
  • Саудаўская Арабія
  • Салямонавы астравы
  • Вануату




Афрыканская краіна Руанда займае першае месца ў сьвеце паводле колькасьці жанчын-парлямэнтароў: 63,8% у ніжняй палаце і 38,5% у верхняй.

На апошнім месцы ў гэтым рэйтынгу — краіны, якія ня маюць жанчын сярод дэпутатаў:

  • Мікранэзія
  • Палаў
  • Катар
  • Вануату



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG