Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Libération: Швайцарыя блякуе рахункі Януковіча-малодшага і Азарава-малодшага


Прэзыдэнцкая рэзыдэнцыя «Межыгор’е» пад Кіевам

Прэзыдэнцкая рэзыдэнцыя «Межыгор’е» пад Кіевам

Улады Швайцарыі пастанавілі замарозіць актывы і банкаўскія рахункі яшчэ дзевяці грамадзянаў Украіны.

Пад санкцыі падпадуць Віктар Януковіч (малодшы), а таксама Аляксей Азараў, сын былога прэм’ера краіны Міколы Азарава.

Санкцыі таксама закрануць былога кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандра Якіменку і Арцёма Пшонку, дэпутата Вярхоўнай рады ад Партыі рэгіёнаў і сына былога генпракурора Віктара Пшонкі, паведамляе сайт францускага выданьня Libération.

У лютым улады Швайцарыі абвясьцілі што заблякавалі актывы Віктара Януковіча і ягонага атачэньня.

Раней аналягічнае рашэньне прынялі ўлады Аўстрыі, нагадвае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG