Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да каго прамаўляў Януковіч? Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18:00


Адхілены прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паказаўся журналістам. Каму адрасаваная ягоная прамова? Якое расейскае пасланьне агучыў былы ўкраінскі кіраўнік?

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што ў аснове ўкраінскага крызісу ляжаць развал эканомікі і карупцыя. Афіцыйнай пазыцыі Менску па расейска-украінскім канфлікце па-ранейшаму няма, але беларускае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА выступіла з ускоснай крытыкай плянаў расейскай анэксіі Крыму.

11 сакавіка з Баранавіцкага арыштнага дому вызваліўся палітвязень, маладафронтавец Уладзь Яроменак, адбыўшы 3 месяцы няволі за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду.

У сыстэме аховы здароўя Менску не хапае малодшага і сярэдняга мэдпэрсаналу, бо мэдсёстры і санітаркі сыходзяць працаваць у гандлёвыя сеткі.
XS
SM
MD
LG