Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін запрасіў у Крэмль лідэра крымскіх татараў


Мустафа Джамілёў

Мустафа Джамілёў

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін запрасіў на размову ў Крэмль былога кіраўніка Мэджлісу крымскіх татараў, уплывовага лідэра Мустафу Джамілёва.

Пра гэта Джамілёў паведаміў украінскаму тэлеканалу «15 хвілінаў». Паводле яго, ён атрымаў запрашэньне асабіста ад прэзыдэнта Расеі. На думку Джамілёва, зь ім там зьбіраюцца абмеркаваць сытуацыю ў Крыме і паспрабуюць схіліць на свой бок крымскіх татараў. Ці паедзе ён у Маскву, Джамілёў пакуль ня ведае. «Буду раіцца зь кіраўніцтвам. Яны ж ня будуць абмяркоўваць са мной вывад расейскіх войскаў, а будуць нешта прапаноўваць» – паведаміў экс-кіраўнік Мэджлісу.

Мэджліс – кіроўны орган крымска-татарскай грамады, абіраецца Курултаем – прадстаўнічым органам грамады. Мэджліс выступае за захаваньне тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны. Да мінулага году старшынём Мэджлісу быў Мустафа Джамілёў, які ў савецкія часы правёў у турме 15 гадоў за барацьбу за правы крымска-татарскага народу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG