Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Шапцябой заваяваў другую бронзу


Беларус Васіль Шапцябой на Паралімпійскіх гульнях у Сочы заняў трэцяе месца ў біятлённай гонцы на 12,5 кілямэтра сярод слабавідушчых.

Такім чынам, ён дадаў да двух бронзавых мэдалёў зборнай Беларусі яшчэ адзін. Да гэтага Васіль Шапцябой заваяваў таксама бронзу ў мужчынскай біятлённай гонцы на 7,5 кілямэтра.

Другую бронзу для Беларусі заваявала ў панядзелак Ядвіга Скарабагатая ў гонцы на лыжах клясычным стылем на 15 км для жанчын з парушэньнем зроку.

Беларусь з трыма бронзавымі мэдалямі на 15-м месцы замыкае мэдальны залік Паралімпіяды. На першым месцы Расея (11 залатых, усяго 34), на другім Нямеччына (4 залатыя), на трэцім Украіна (3 залатыя, усяго 11).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG