Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто сьпіць у пасьцелі Януковіча?


Хтосьці заснуў у пасьцелі Януковіча.

Хтосьці заснуў у пасьцелі Януковіча.

Што адбываецца ўначы ў да нядаўна сакрэтным аб’екце Міжыгор’е? Журналістка ўкраінскай рэдакцыі нашага Радыё Натальля Сядлецка наведала аб’ект а чацьвёртай раніцы.

Будынак ахоўваюць байцы Самаабароны Майдану і міліцыя.

Вялізны канцылярскі сэйф быў без ключоў. Пасьля адкрыцьця пілой-баўгаркай высьветлілася, што ён пусты.

Хлопец з Самаабароны Майдану пільнуе адабраныя каштоўныя знаходкі, якія будуць перадавацца ў Нацыянальны мастацкі музэй.

Скарбы Міжыгор’я.

Сярод мэблі знойдзены трон.

«Ня будзь Януковічам, не крадзі!» – надпіс, які застаўся з часоў, калі рэзыдэнцыю наведвалі натоўпы турыстаў.

Каштоўныя рэчы апісаныя, шафы апячатаныя.

Службоўцы ўнутраных войскаў гуляюць у більярд.

Так выглядае кінатэатар Януковіча.

А 4-й раніцы па параднай залі разьліваецца музыка – гэта Люба, сяброўка аднаго з ахоўнікаў, грае на фартэпіяна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG