Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада заклікала байкатаваць крымскі рэфэрэндум


Вярхоўная Рада заявіла, што рашэньне крымскай «улады» аб правядзеньні рэфэрэндуму незаконнае, і заклікала яго байкатаваць.

За гэта прагаласавалі 255 дэпутатаў.

Раней выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Турчынаў спыніў рашэньне Вярхоўнай Рады Крыму аб правядзеньні рэфэрэндуму, прызнаўшы яго незаконным.

Парлямэнт адзначыў у заяве, што Вярхоўная Рада Крыму ня мае права праводзіць зьнешнюю палітыку і зьвяртацца да прэзыдэнта Расеі Пуціна па дапамогу. Яна патрабуе неадкладна адмовіцца ад сэпаратысцкіх ідэяў, інакш будзе разгледжана пытаньне аб роспуску крымскага парлямэнту.

Рада таксама зьвярнулася да Вэнэцыянскай камісіі наконт рашэньня аб правядзеньні «рэфэрэндуму».

Вярхоўная Рада заклікала крымчан ня ўдзельнічаць у гэтым «рэфэрэндуме».
XS
SM
MD
LG