17:10
11.3.2014
Вінсэнт: Расейская агрэсія ў Крыме — прыхамаць аднаго чалавека
Дзеячы культуры Расейскай Фэдэрацыі працягваюць выказвацца адносна расейскай інтэрвэнцыі ў Крыме. І калі многія рокеры надзвычай нэгатыўна ставяцца да сілавых мэтадаў «абароны расейскамоўных», то некаторыя поп-выканаўцы падзяляюць імпэт прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў справе «зьбіраньня спрадвечных земляў». Як да крымскай кампаніі ставяцца беларускія артысты?
16:41
11.3.2014
Колькасьць загінулых удзельнікаў пратэстаў узрасла да 102
Ад 18 лютага да сёньняшняга дня зь месца сутыкненьняў у цэнтры Кіева па мэдычную дапамогу зьвярнуўся 1221 пацярпелы, 795 зь іх былі шпіталізаваныя.
179 чалавек працягваюць лекавацца, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
16:02
11.3.2014
Палова ўкраінскіх правайдэраў спыніла вяшчаньне расейскіх тэлеканалаў
Нацыянальная рада па пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня патрабуе ад правайдэраў праграмных паслугаў да 20:00 менскага часу 11 сакавіка спыніць рэтрансьляцыю ў сваіх сетках перадач шэрагу расейскіх тэлеканалаў.
Гаворка ідзе пра тэлеканалы «Вести», «Россия 24», «Первый канал. Всемирная сеть», «РТР Планета», «НТВ Мир».
Паводле стану на поўнач 11 сакавіка 50% правайдэраў па ўсёй Украіне адключылі вяшчаньне гэтых каналаў.
«Такая сытуацыя ў інфармацыйным полі Ўкраіны выкліканая неабходнасьцю забесьпячэньня інфармацыйнай бясьпекі», — растлумачылі Інтэрфаксу ў прэсавай службе Нацыянальнай рады па пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня.
12:22
11.3.2014
Януковіч свой выступ закончыў цытатай з гімна Украіны і сышоў, не адазаўшы ні на адно пытаньне.
12:22
11.3.2014
«Вашыя дзеяньні прывялі да таго, што адколваецца Крым, нават пад дулам аўтаматаў насельніцтва Поўдня і Ўсходу патрабуе павагі дла сябе».
12:20
11.3.2014
Януковіч папракае новыя ўлады ў пагаршэньні сацыяльнага забесьпячэньня народу.
12:19
11.3.2014
Януковіч зазначыў, што мае намер зьвярнуцца да ўладаў ЗША. Каб не выдзялялі грошы «бандытам», як ён сказаў
12:17
11.3.2014
«Цяпер супраць мяне спрабавалі прымяніць тэрарыстычныя дзеяньні... Я абавязкова вярнуся ў Кіеў. Выбары прэзыдэнта 25 траўня нелегітымныя і незаконныя».
12:16
11.3.2014
«Хачу нагадаць, што застаюся ня толькі легітымным кіраўніком краіны, але і галоўнакамандуючым. Я нікуды не зьбягаў».
12:15
11.3.2014
Януковіч абверг чуткі аб сваім кепскім стане здароўя. Я жывы, але не магу сказаць, што адчуваю сябе добра, бачачы што адбываецца ў краіне.
За шырмай новага ўраду ў краіне дзейнічае банда ультранацыяналістаў і фашыстаў.
За шырмай новага ўраду ў краіне дзейнічае банда ультранацыяналістаў і фашыстаў.
12:12
11.3.2014
Віктар Януковіч выйшаў да прэсы са спазьненьнем на 12 хвілін, калі ў Кіеве свой выступ закончыў прэм’ер Арсеній Яцанюк.
12:07
11.3.2014
Арганізатары прэсавай канфэрэнцыі сказалі, што адказы на пытаньні не прадугледжаныя.
12:02
11.3.2014
Віктар Януковіч будзе выступаць на фоне чатырох сіня-жоўтых нацыянальных сьцягоў Украіны.