Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч ў Растове выступае з новай заявай (Ужывую)

Беглы экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выступіў перад прэсай у Растове-на-Доне.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


11:58 11.3.2014
У Вярхоўнай Радзе тым часам выступае кіраўнік ураду Украіны Арсеній Яцанюк:

«Крым — гэта нашая зямля. Крым не заслугоўвае такой долі як Абхазія».
11:55 11.3.2014
Заля «Амэтыст» выставачнага цэнтра " ВертолЭкспо” ў расейскім Растове поўная, журналісты чакаюць зьяўленьня Януковіча, паведамляе тэлеканал Россия-24.
11:42 11.3.2014
Учора Януковіч напісаў ў Твітэры:

«Аддзяленьне Крыма праз рэфэрэндум незаконнае, пакуль не апытаная ўся Ўкраіна. Але новыя ўлады абавязаныя ўлічыць волю народа. Астатняе заўтра ў 15.00».


Рэфэрэндум пра статус Аўтаномнай Рэспублікі Крым прызначаны на 16 сакавіка. Жыхарам паўвострава прапануюць вызначыцца, грамадзянамі якой краіны яны зьбіраюцца далей быць — Украіны ці Расеі. Новая ўкраінская ўлада і большасьць замежных краін лічаць рэфэрэндум незаконным і вінавацяць Крэмль у імкненьні анэксаваць Крым.

28 лютага Януковіч, адхілены ад пасады прэзыдэнта ўкраінскім парлямэнтам, правёў прэсавую канфэрэнцыю ў той жа зале «Амэтыст», пад час якой заявіў, што лічыць сябе легітымным прэзыдэнтам.

Супраць Януковіча заведзены шэраг крымінальных спраў, ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
XS
SM
MD
LG