Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа страціць газаправод «Паўднёвы паток»


Эўразьвяз зьбіраецца прыпыніць супрацоўніцтва з Расеяй ў справе пабудовы газаправода «Паўднёвы паток».

Пра гэта паведаміў эўракамісар па пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер, перадае тэлеканал «Россия 24».

«Я ня буду спрабаваць паскорыць ход перамоў вакол газавых трубаправодаў, напрыклад па „Паўднёвым патоку“. Наадварот, такія перамовы будуць адкладзеныя», — заявіў Этынгер.

Паводле эўракамісара неабходнасьці тэрмінова шукаць спосабы павелічэньня імпарту энэргіі ў Эўропу ў дадзены момант няма. Эўрапейскія краіны не баяцца перабояў у пастаўках газу, паколькі зімовы ацяпляльны сэзон ужо заканчваецца.

Раней Этынгер ўжо выказваўся за падтрымку санкцый супраць Расеі.

Сухапутная частка праекта «Паўднёвы паток» павінна праходзіць па тэрыторыі краін-сябраў Эўрапейскага зьвязу.
XS
SM
MD
LG