Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сусьветны банк дасьць Украіне 3 мільярды даляраў на рэформы


Сусьветны банк ухваліў запыт ўкраінскіх уладаў і мае намер выдзеліць Кіеву ў 2014 годзе каля 3 мільярдаў даляраў з мэтай падтрымкі правядзеньня рэформаў ва Ўкраіне.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт гэтай арганізацыі Джым Ем Кім.

"Мы працягнем выдзяляць сродкі на нашы праекты ва Ўкраіне і маем намер аказаць падтрымку ўкраінскаму ўраду ў пытаньні правядзеньня рэформаў, неабходных для стабілізацыі эканамічнай сытуацыі ў краіне",— гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Сусьветнага банка.

У ім таксама сказана, што " ў Сусьветным банку плянуюць падтрымаць ўкраінскі народ у гэты складаны час і спадзяюцца, што сытуацыя ва Ўкраіне стабілізуецца як мага хутчэй".

Цяпер у рамках рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва на тэрыторыі Ўкраіны СБ ажыцьцяўляе шэраг праектаў на агульную суму ў $ 3,7 млрд. У прыватнасці , гэтыя сродкі выдзяляюцца Кіеву для разьвіцьця транспартнай сыстэмы і вырашэньня праблем у сфэры ЖКГ і мэдыцыне.
XS
SM
MD
LG