Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 сакавіка Дума разгледзіць закон аб анэксіі Крыма


У Дзяржаўнай думе Расеі 21 сакавіка пройдзе разгляд законапраекта дэпутатаў «Справядлівай Расеі» аб далучэньні Крыма да Расеі, перадае РІА «Новості».

«Да 17 сакавіка заўвагі, рассылка, 21-га законапраект пастаўлены ў парадак дня»,— паведаміў дэпутат «Адзінай Расеі» Вячаслаў Ніканаў.

У мінулы чацьвер Вярхоўная Рада Аўтаномнай Рэспублікі Крым прыняла нелегітымнае рашэньне аб уваходжаньні ў склад Расейскай Фэдэрацыі на правах суб’екта і прызначыла рэфэрэндум аб статусе Крыма на 16 сакавіка 2014 года.

Украінскі суд скасаваў гэтае рашэньне як незаконнае. Супраць лідэраў сэпаратыстаў заведзеная крымінальная справа. Не прызнаюць крымскі рэфэрэндум і краіны Захаду.

Сэпаратысцкія рашэньні Рада Крыма ўхваліла ва ўмовах фактычнай акупацыі паўвострава расейскім войскам.
XS
SM
MD
LG