Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч выступіць а 12-й па менскім часе


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Беглы экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч зробіць новую заяву сёньня, 11 сакавіка ў 12 гадзін па менскім часе з Растова-на-Доне.

Як паведамілі ІТАР-ТАСС у асяродзьдзі Януковіча, ён выступіць ў аўторак з заявай у 13.00 па маскоўскім часе ў зале «Амэтыст» выставачнага цэнтра " ВертолЭкспо«.

«У залю будуць дапушчаныя прадстаўнікі СМІ толькі па прад’яўленьні імі рэдакцыйных пасьведчаньняў, а таксама пасьля праходжаньня адпаведнай праверкі бясьпекі. Арганізатар мерапрыемства — атачэньне Януковіча», — паведамляе агенцтва.

28 лютага Януковіч, адхілены ад пасады прэзыдэнта ўкраінскім парлямэнтам, правёў прэсавую канфэрэнцыю ў той жа зале «Амэтыст», пад час якой заявіў, што лічыць сябе легітымным прэзыдэнтам.

Супраць Януковіча заведзены шэраг крымінальных спраў, ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG