Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС Украіны пра ўсё распавёў у фэйсбуку


Арсэн Авакаў

Арсэн Авакаў

Міністар ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў патлумачыў суграмадзянам сытуацыю.

Міністар унутраных спраў Ўкраіны Арсэн Авакаў пацьвердзіў затрыманьне экс-губэрнатара Харкаўшчыны Міхаіла Добкіна, супрацоўніка расейскага ГРУ ў Данецку і паведаміў, што вядуцца перамовы пра вызваленьне скрадзеных у Крыме дзяўчат-журналістак. На ўсе пытаньні, якія хвалявалі ўкраінскую і міжнародную грамадзкасьць, міністар па пунктах адказаў праз свой акаўнт у фэйсбуку.

1. Авакаў пацьвердзіў затрыманьне Арсэна Клінчаева — аднаго з арганізатараў захопу аблдзяржадміністрацыі і сэпаратысцкага мітынгу ў Луганску. Таксама міністар пацьвердзіў, што ведае пра скандальнае відэа «грамадзянскага арышту» Клінчаева з удзелам народнага дэпутата Алега Ляшко. «Пытаньне ў іншым, — піша Авакаў, — як рэагаваць на відэа?»

2. Авакаў пацьвердзіў затрыманьне кіраўніка ОДА Харкава Міхаіла Добкіна: «Як быць з заклікамі, дэстабілізуючымі краіну? Якая мера адказнасьці? Гэта і ёсьць пытаньне, якім задаецца ГПУ і СБУ заўтра ў судзе па меры адказнасьці Добкіна».

3. Авакаў таксама піша, што ў Крыме знайшлі выкрадзеных дзяўчат-журналістак і вядуцца перамовы наконт іх вызваленьня.

4. У парлямэнт будзе ўнесены Закон пра Нацыянальную гвардыю Ўкраіны, — паведаміў Авакаў: «У бліжэйшы час абвесьцім мабілізацыю ў Нацгвардыю. Дваццаць тысяч гвардзейцаў будуць выкліканыя для аховы межаў Украіны і грамадзянскага парадку ў краіне... Гэта не ваенны адказ — гэта будзе арганізаваны адказ грамадзянскай супольнасьці. Хто ня ведае, адзначу, што ў ваенкаматах краіны ініцыятыўна запрасілі мабілізацыю некалькіх дзясяткаў тысяч чалавек».

5. Авакаў піша, што па ўсёй Украіне вымаюць актывы са злачынных схемаў. У прыватнасьці, у Адэсе арыштавалі паліва на 60 мільёнаў даляраў, якое належала адной з кампаній бізнэсмэна Сяргея Курчанкі.

6. У Данецку затрымалі супрацоўніка расейскага ГРУ.

7. Авакаў пацьвярджае, што вядзецца расьсьледаваньне ў справе масавых забойстваў у Кіеве падчас Эўрамайдана, аднак пакуль паведамляць інфармацыю пра яго хаду ён ня будзе: «Зусім не хачу нічога казаць пра расьсьледаваньне справы пра масавыя забойствы... Ведаю. Чую праклёны і абвінавачаньня, чую парады і інфармацыю. Але пачуйце і Вы, дарагія мае — пакуль нічога нельга публічна распавядаць».

Апрача таго Авакаў пацьвердзіў, што ён склаў мандат дэпутата, а таксама зьбіраецца сысьці ў адстаўку з пасады міністра. «Я зраблю тое, што мушу і абавязкова сыду».
XS
SM
MD
LG