Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарантыі сяброўства ў ЭЗ Украіна атрымае пасьля дамовы аб асацыяцыі


Эўрапейскі камісар па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Штэфан Фюле заявіў, што пасьля выкананьня Пагадненьня аб асацыяцыі, у адпаведнасьці з Лісабонскай дамовай мае прадставіць Украіне пэрспэктыву сяброўства ў арганізацыі.

Гэта вынікае зь яго слоў пад час выступу ў Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбуры позна ўвечары ў панядзелак, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

У прыватнасьці Фюле, выступаючы ў Эўрапейскім парлямэнце, нагадаў аб тым, што некаторыя партнэры ЭЗ, у ліку якіх і Ўкраіна, у рамках Усходняй палітыкі суседзтва «дакладна вызначылі свае эўраінтэграцыйныя памкненьні»:

«Мы занадта доўга чакалі, якім чынам гэта адлюстраваць і як на гэта адказаць. На нядаўнім пасяджэньні Рады Эўразьвязу па пытаньнях замежных спраў пад час дыскусіі аб Украіне было прынятае рашэньне, што Пагадненьне аб асацыяцыі і глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю — гэта не канчатковая мэта супрацоўніцтва Ўкраіны і ЭЗ. Гэта — важная падзея, таму што толькі ў адпаведнасьці з артыкулам 49 Лісабонскай дамовы мы зможам выкарыстаць усе перавагі Пагадненьня аб асацыяцыі»,— заявіў ён.

Паводле в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэя Дзешчыцы, Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ падпішуць 17 або 21 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG