Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Керы адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным


Джон Керы
Джон Керы

Сустрэча дзяржаўнага сакратара з расейскім прэзыдэнтам адкладзеная, пакуль Масква ня выкажа згоду абмеркаваць прапановы ЗША па ўрэгуляваньню крызысу ва Ўкраіне — паведамляе Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў.

Прадстаўнікі ўладаў ЗША настойваюць, каб такое абмеркаваньне адбылося як найхутчэй. Калі 16 сакавіка адбудзецца заплянаваны ў Крыме рэфэрэндум па пытаньні далучэньня пўвыспы да Расеі, то такая сустрэча ўжо ня будзе мець ніякага сэнсу. ЗША адначасова папярэджваюць Расею пра ўвядзеньне больш жорсткіх санкцый.

Прапанову зладзіць такую сустрэчу зрабіў Джону Керы міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 7 сакавіка. Але ўжо на наступны дзень Керы адмовіўся ад яе.

Аднак Дзярждэпартамэнт ня выключае сустрэчы Керы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Джэн Сакі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG