Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Бясьпекі ААН не знайшла кансэнсусу па Ўкраіне. Чакае Яцанюка


Віталі Чуркін на Радзе Бясьпекі ААН

Віталі Чуркін на Радзе Бясьпекі ААН

Рада Бясьпекі ААН правяла ў панядзелак пятую за апошнія дзесяць дзён сустрэчу, прысьвечаную сытуацыі ва Ўкраіне.

Па выніках нарады, якая праходзіла за зачыненымі дзьвярыма, пастаянны прадстаўнік РФ пры сусьветнай арганізацыі Віталь Чуркін заявіў, што на сэсіі не было "нічога новага", піша ІТАР-ТАСС.

Старшыня Рады бясьпекі — сталы прадстаўнік Люксэмбургу Сільві Лукас, падводзячы вынікі пасяджэньня, паведаміла, што адным з галоўных прадметаў дыскусіі быў плянаваны рэфэрэндум у Крыме, які выклікаў неадназначную рэакцыю сярод сяброў.

У сваю чаргу сталы прадстаўнік Францыі Жэрар Аро настаяў на неабходнасьці працягу сустрэчаў у РБ, нават калі яны пакуль безвыніковыя.

«Калі ёсьць магчымасьць прынесьці хоць якую-небудзь карысьць, яе нельга выпускаць, бо інакш мы рызыкуем прыйсьці да яшчэ больш горшага сцэнару», - адзначыў Аро. Ён таксама выказаў упэўненасьць, што крызіс «можна ўрэгуляваць мірным шляхам».

Дыплямат падтрымаў ідэю правядзеньня сустрэчы сябраў РБ з прэм’ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком, якая, паводле некаторай інфармацыі, можа адбыцца ў гэты чацьвер, 13 сакавіка.

«Будзе карысна пачуць яго ацэнку сытуацыі ва Ўкраіне, і якія намеры ўраду», - сказаў Аро.
XS
SM
MD
LG