Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахчысараі раней выкрадзены камандзір здаў вайсковую частку расейцам


«У Бахчысараі раней выкрадзены камандзір аўтамабільнага батальёна в/ч А2904 Уладзімер Садоўнік здаў вайсковую частку расейскім інтэрвэнтам», — пра гэта гаворыцца ў паведамленьні кіраўніка мэдыя-цэнтру Мінабароны Крыму Ўладзіслава Селязнёва.

«Разам з групай узброеных прадстаўнікоў самаабароны Крыму, якіх, па інфармацыі крыніц, узначальвае палкоўнік РФ Макагон, на тэрыторыю аўтамабільнага батальёну ВМС Украіны ў Бахчысараі прыбыў і зьніклы напярэдадні камандзір аўтабату Ўладзімер Садоўнік», — паведаміў Селязнёў.

Як піша Украінская праўда са спасылкай на Facebook Селязьнёва, прадстаўнікі самаабароны Крыму, зрабіўшы некалькі стрэлаў у паветра, уварваліся на тэрыторыю аўтабату. «Пашыхтаваўшы асабісты склад даручанай яму часткі, Садоўнік заявіў: «Хто са мной — крок наперад!», — піша Селязьнёў. Таксама ён дадае, што з шэрагу выйшла пэўная колькасьць вайскоўцаў. У шыхце засталіся ўсе афіцэры і кантрактнікі, прызваныя з рэгіёнаў Украіны.

Пасьля гэтага Садоўнікаў заявіў, што тыя, хто ня зь ім, могуць пакінуць тэрыторыю вайсковай часткі. На пляцы часткі быў спушчаны сьцяг ВМС Украіны, яго месца заняў сьцяг РФ.

Як паведамлялася, камандзір украінскай вайсковай часткі, падпалкоўнік Уладзімер Садоўнік быў выкрадзены 9 сакавіка. Яго ўтрымлівалі ў невядомым месцы, але ніякіх патрабаваньняў не вылучалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG