Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бэркутавец» стрэліў у сэрца ўдзельніку аўтапрабегу за мір


Невядомыя ў форме «Бэркуту» стралялі з траўматычнай зброі ва ўдзельнікаў ўсеўкраінскага аўтапрабегу за мір і супраць сэпаратызму. Інфармацыю пра гэта Радыё Свабода пацьвердзіла грамадзкая актывістка і журналістка з Днепрапятроўску Зоя Красоўская, якая ўдзельнічае ў аўтапрабегу.

Паводле яе, гэта адбылося каля 16:00 у Чонгары (Хэрсонская вобласьць): невядомыя ў форме ўкраінскага спэцпадразьдзяленьня «Бэркут», якія дзяжураць на так званым блёк-пасту пад сьцягам Расейскай Фэдэрацыі, стралялі з траўматычнай зброі, адзін чалавек паранены.

«Удзельнікі аўтапрабегу размаўлялі з прадстаўнікамі гэтага „Бэркуту“ і спрабавалі іх пераканаць, што мы на сваёй зямлі. Пачуліся стрэлы. Як потым высьветлілася, стралялі ў мужчыну, удзельніка нашага аўтапрабегу з Запарожжа з траўматычнай зброі. У яго раненьне ў раёне сэрца. Зараз мы ўжо разгарнуліся, вяртаемся назад», — адзначыла Зоя Красоўская.

Раніцай 10 сакавіка з Днепрапятроўска ў Крым адправіліся больш за 20 аўтамабіляў удзельнікаў аўтапрабегу за мір і супраць сэпаратызму. Яны везьлі украінскім вайскоўцам у Крым цёплыя рэчы, прадукты, лісты са словамі падтрымкі. Таксама ўдзельнікі аўтапрабегу плянавалі наведаць шэраг гарадоў Усходняй Украіны, сустрэцца з іх жыхарамі і правесьці веча ў падтрымку непадзельнасьці дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG