Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме невядомыя адбіраюць пашпарты


Рэфат Чубараў

Рэфат Чубараў

У Крыме невядомыя зьнішчаюць у крымскіх татараў пашпарты грамадзян Украіны, заявіў лідэр Мэджліса Рэфат Чубараў.

Ён адзначыў, што ў некаторых месцах людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі сацыяльных або камунальных службаў, а таксама ўчастковымі, просяць людзей прад’явіць пашпарты. А потым ці забіраюць іх, ці спрабуюць зьнішчыць, сказаў Чубараў на «круглым стале» ў Кіеве на тэму «Крым і Ўкраіна заўтра».

У сувязі з гэтым грамадзян заклікаюць паказваць дакумэнты толькі людзям у форме і з апазнавальнымі знакамі, паведамляе Інтэрфакс.

Сымфэропальскі гарвыканкам таксама папярэдзіў жыхароў пра правакатараў, якія пад выглядам сяброў камісіі па правядзеньні рэфэрэндуму забіраюць або псуюць у сымфэропальцаў пашпарты.

«Невядомыя, прадстаўляючыся „сябрамі выбарчай камісіі“, якія зьвяраюць сьпісы для ўдзелу ў рэфэрэндуме, просяць жыхароў шматкватэрных і прыватных дамоў прад’явіць для праверкі пашпарты. Атрымаўшы іх у рукі, або ўцякаюць з дакумэнтам, альбо ірвуць яго, робячы непрыдатным», — паведаміў прэс-цэнтар Сымфэропальскага гарсавету.
XS
SM
MD
LG