Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі: Зьмены ва Ўкраіне — падзея «ўсясьветнага маштабу»


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

Колішні кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі прачытаў у кіеўскім Палітэхнічным інстытуце лекцыю на тэму «Правы і свабоды».

Хадаркоўскі назваў апошнія зьмены ва Ўкраіне падзеяй сусьветнага маштабу.

Аднак ён заявіў і пра памылку ў ходзе рэвалюцыйных працэсаў, маючы на ўвазе дзеяньні радыкалаў.

На думку Хадаркоўскага, зьнешні фактар ня грае ў падзеях ва Ўкраіне вырашальнай ролі.

9 сакавіка Хадаркоўскі сустрэўся з актывістамі Эўрамайдану і выступіў з прамовай на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

Былы кіраўнік ЮКАСу асудзіў дзеяньні Расеі падчас палітычнага крызісу ва Ўкраіне.

Пры канцы сьнежня 2013-га Хадаркоўскі, які адбываў пакараньне ў калёніі паводле абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах, быў памілаваны расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.

Хадаркоўскі заявіў, што бачыць сябе грамадзкім дзеячам, але ў палітыку ісьці ня мае намеру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG