Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Да сустрэчы пасьля вайны!» — латыская актрыса расейскаму тэатру


Латыская актрыса Гуна Зарыня адмовілася выконваць галоўную ролю ў спэктаклі «Мэдэя» ў маскоўскім «Гогаль-цэнтры» на знак пратэсту «супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэннай краіны», — паведамляе Lenta.ru.

«Музы маўчаць. Да сустрэчы пасьля вайны!» — напісала Зарыня ў лісьце да кіраўніцтва тэатру.

Мастацкі кіраўнік «Гогаль-цэнтру» Кірыл Сярэбранікаў не ўхваліў учынак актрысы. «Жалезную заслону апусьцілі мы самі. Палітыкі сьвяткуюць, сьвет падпарадкоўваецца іхнім фантазіям, кладзецца ў зручную ім позу», — напісаў Сярэбранікаў у Facebook.

На мінулым тыдні Новы Рыскі тэатар адмяніў усе заплянаваныя на 2014 год выступы ў Расеі. Кіраўнік тэатру Алвіс Херманіс адмовіўся ўдзельнічаць у пастаноўцы Вялікага тэатру. Мастакі з Амстэрдама і Дусэльдорфа папрасілі адкласьці правядзеньне эўрапейскага біенале сучаснага мастацтва «Маніфэст-10» у Санкт-Пецярбургу да таго моманту, пакуль расейскія войскі не пакінуць Украіну.

У падтрымку Ўкраіны выступілі расейскія музыкі Барыс Грабеншчыкоў, Юры Шаўчук, Андрэй Макарэвіч, Зэмфіра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG