Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч аб’явіўся і выступіць з заявай


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

11 сакавіка Віктар Януковіч выступіць з новай заявай у Растове-на-Доне. Дакладны час выступу яшчэ не вядомы.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Папярэдні выступ Януковіча адбыўся 28 лютага таксама ў Растове-на-Доне. Гэта было ягонае першае публічнае зьяўленьне на тэрыторыі Расеі. Януковіч тады заявіў, што застаецца прэзыдэнтам Ўкраіны і заклікаў правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум.

1 сакавіка Савет Фэдэрацыі Расеі даў дазвол прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну ўвесьці войскі на тэрыторыю Ўкраіны. Расейскія ўлады таксама апублікавалі ліст, нібыта падпісаны Віктарам Януковічам, у якім ён просіць вайсковай дапамогі Расеі.
XS
SM
MD
LG