Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Севастопальскай мэрыі забаранілі ўкраінскую мову


У захопленым расейскімі войскамі горадзе афіцыйнай зацьвердзілі расейскую мову.

У Севастопальскай гарадзкой адміністрацыі перайшлі на расейскую мову ў справаводзтве і дакумэнтаабароце.

Выканаўца абавязкаў старшыні Севастопальскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі Дзьмітры Белік выдаў распараджэньне аб забароне выкарыстаньня ў гарадзкой адміністрацыі дзяржаўнай украінскай мовы ў справаводзтве і дакумэнтаабароце.

У адпаведнасьці з гэтым распараджэньнем афіцыйнай мовай для вядзеньня справаводзтва і дакументаабароту зьяўляецца расейкая мова, паведамляе УНІАН.
XS
SM
MD
LG